ПАДРЫЎ АЎТАРЫТЭТУ КРАІНЫ

25 лютага 2006 г. Румынская газэта "Adev?rul" паведамляе пра адкрыцьцё ў Нацыянальным мастацкім музэі ў Бухарэсьце вялікай выставы майстроў эўрапейскай гравюры. Гледачы ўбачаць на экспазіцыі творы Альбрэхта Дзюрэра, Лукаса ван Лейдэна, Абрахама Босэ і іншых майстроў эпохі Рэнэсансу і барока.

Наш камэнтар: Некалі падобнымі выставамі рэгулярна радваў публіку і наш Нацыянальны мастацкі музэй у Менску. Здараліся такія падзеі і ў іншых гарадах Беларусі. Беларусы ўбачылі шэдэўры з Дрэздэнскай галерэі, амэрыканскі музэяў, музэяў Прагі, Гішпаніі, Польшчы. Шклоўскі рэжым зганьбіў імя нашай краіны да такой ступені, што былыя сябры і кампаньёны па культурным жыцьці трымаюцца падалей ад нашых музэяў. Беларусь патрапіла ў рэжым жорсткай міжнароднай ізаляцыі. Хаця больш лягічным было б арганізаваць ізаляцыю сапраўднаму арганізатару нашага няшчасьця — маскоўскай імпэрыі. З часам так яно і будзе. А пакуль што ў нашых мезэях тусуюцца тандэтныя экспазіцыі розных "дарованій" з РФ. Нашаму народу спрабуюць ў выніку даказаць, што сапраўднае мастацтва існуе толькі ў імпэрскага суседа. Але вось вам і вынік заходняй ізаляцыі. Ці патрэбная яна ў культуры? Каму ад яе горай, а каму лепей?

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ