ВЕСЯЛОСЬЦЬ НАД ТРУПАМІ

23 лютага ў цэнтры Масквы абрынуўся вялізарны будынак Басманнага рынку. Загінула 65 чалавек, дзесяткі паранены. Хаця трагедыя адбылася каля шостай гадзіны раніцы і пра гэта даведаўся ўвесь горад, адміністрацыя і жыхары распачалі сьвяточны дзень нібыта нічога не здарылася. Зусім побач з месцам трагедыі на "плошчы трох вакзалаў" (Камсамольская плошча) адбываліся народныя гуляньні. Сярод скамарохаў і маладзіц, якія віншавалі-цалавалі ўсіх вакзальных вайскоўцаў, прадзіраліся машыны хуткай дапамогі. Стогны пакалечаных людзей заглушала вясёлая музыка і галёканьне. У цэнтры Масквы і ва ўсіх яе раёнах адбываліся шэсьці пад чырвонымі сьцягамі і шавіністычнымі лёзунгамі. У клюбах зьбіраліся пэнсіянэры і піянэры, грукаталі фанфары і барабаны. Сталіца Сатаны наладжвала свой чарговы шабас. Адной з прычынаў такога цынізму быў факт, што сярод ахвяраў катастрофы не знайшлося аніводнага расейца. Большасьць ахвяраў — азэрбайджанцы, шмат грузінаў, ёсьць узбэкі і ўкраінцы. Гэтыя людзі працавалі на рынку нават уначы, арганізоўваючы перадсьвяточны гуртовы гандаль. Некаторыя начавалі там, проста каля сваіх павільёнаў. Зноў мы сутыкнуліся з жудаснай тэндэнцыяй. Як толькі Пуцін пакатаецца на падводнай лодцы або ў бамбавіку, праз кароткі час машыны тонуць і падаюць разам з экіпажамі. Днямі крамлёўскі сатана куралесіў у Баку і вось здарылася такая трагедыя з азэрбайджанцамі. Яшчэ раз мы ўбачылі, што цынічная маскоўская публіка ня здольная сама забясьпечыць сваё штодзённае жыцьцё. Без гандляроў і рабочых з былых калёніяў мегалопаліс памёр бы з голаду-холаду і захлынуўся б у сьмецьці праз пару дзён. Трэба было б даўно пакінуць гэтае праклятае месца, трымацца ад Масквы як мага далей. Няхай бы маскоўцы самы будавалі сваю гэбоўскую дэмакратыю. Для іх усе, хто працуе на іх — рабы, "чуркі", нелюдзі. Таму ніхто нават не каўкнуў пра аб'яўленьне жалобы па ахвярах страшнай бяды.

Не магу ўспомніць ці быў дзе калі падобны прыклад дэгуманізацыі людзей у чалавечай гісторыі.

Янка Базыль, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ