МАСКОЎЦАМ ХОЧАЦЦА ПАСТРАЛЯЦЬ (ГЭБОЎСКАЯ ПАРАНОЙЯ)

Старшыня КГБ у Беларусі палохае беларусаў, якія прыдуць на мітынг 19 сакавіка, сьмяротнай карай.

У нацыянальным прэс-цэнтры 16 — га сакавіка прайшла прэсавая канфэрэнцыя старшыні КГБ Сьцяпана Сухарэнкі, генэральнага пракурора Пятра Міклашэвіча і міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава, якая была прысьвечалася дню прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка.

Сьцяпан Сухарэнка заявіў, што ўчора, 15 сакавіка, у КДБ была заведзеная крымінальная справа па факце нібыта падрыхтоўкі да сэрыі тэрарыстычных актў у Менску 19 сакавіка.

Галоўны гэбіст прадэманстраваў "відэаматэрыялы" і паказаньні "сьведкаў", якія, на ягоную думку, даказваюць падрыхтоўку да тэрактаў. Большасьць дзейных асобаў на паказаных стужках грамадзяне Грузіі, у тым ліку прадстаўнікі дзяржаўных грузінскіх установаў. (Журналісты кажуць, таксама, што сярод грузінаў нібыта выявілі двох прадстаўнікоў бразільскай разьведкі і каля Сьмілавіч зафіксавалі тры эскадрыльлі НЛА.)

Па загаду амэрыканскіх інструктараў з-за акіяна, паведаміў начальнік КГБ, шпіёны і "дземакраты" зьбіраліся ўзарваць чатыры школы ў Менску (но КГБ вовремя предотвратіло теракты).

Старшыня КГБ прыгразіў, што да ўсіх актыўных удзельнікаў мітынгу 19 сакавіка можа быць прыменены артыкул пра тэракт, які прадугледжвае пазбаўленьне волі на 25 гадоў і нават сьмяротную кару.

Галоўнаму гэбісту Сухарэнку трэба, аднак, ведаць, што калі паводле яго паранойных загадаў будзе забіты хоць адзін беларус, то першым кандыдатам на той сьвет можа стаць ён сам, Сухарэнка. Прыйдзе час ён яшчэ адкажа і за гэтыя свае пагрозы і за свае правакацыі.

Тамаш Ракса, Паводле радыё "Свабода"