НАПАДЗЕНЬНЕ

Учора, 25 — га сакавіка, батальён "спэцназу" пад камандаваньнем Д. Паўлючэнкі напаў на мірных дэманстрантаў у Менску. Стралялі, ужывалі гранаты і газ, зьбівалі людзей спэцяльнымі палкамі. Некалькі чалавек у цяжкім стане прывезьлі ў шпіталь. Зьвесткі пра іх тут жа засакрэцілі. Стала вядома, што адзін забіты. Але няма пацьвярджэньня. Тэлекамэры выразна зафіксавалі бандыцкую нічым не апраўданую акцыю войска.

На гэтым трагічным фоне падзей падстаўны Мілінкевіч абвінаваціў падстаўнога Казуліна ў правакыцыйных дзеяньнях, якія прывялі да страшных наступстваў. (Маўляў, не пайшлі б, дык і не пабілі б.) Справы сапраўды складваюцца нядобра. Беларусы абудзіліся, але замест нацыянальных кіраўнікоў маюць двух падстаўных Лубянкі, задача якіх справакаваць і завесьці ў балота. Лубянка ізноў апярэдзіла і падрыхтавала сваіх. Усё гэта сталася заканамерна, у выніку нацыянальнай дэградацыі беларускай эліты і страты разуменьня палітычнай рэальнасьці.

Тамаш Ракса, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ