АХВЯРЫ РЭЖЫМУ І НАПАДУ “СПЭЦНАЗУ” НА МІРНУЮ ДЭМАНСТРАЦЫЮ

Антыбеларускі рэжым хавае ад грамадзтва інфармацыю пра трагічныя наступствы жорсткага нападу банды "спэцназу" Паўлючэнкі на мірных беларусаў 25 сакавіка ў Менску, калі Казулін, заклікаў людзей ісьці на Акрэсьціна. Паступаюць зьвесткі ад мэдычных работнікаў, што адзін чалавек быў забіты спэцназаўцамі падчас разгону шэсьця, а яшчэ адзін чалавек — Сяргей Атрошчанка — знаходзіцца ў цяжкім стане. Не даюць ніякіх зьвестак пра арыштаваных каб лягчэй схаваць гэты факт забойства. Грамадзкасьць павінна біць у званы.

Янка Базыль, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ