ЁН — “ТРОШКІ ПАДПОЛЬШЧЫК”

Як вядома, А. Мілінкевіч накіраваўся ў чарговы візыт па заходніх краінах. 4 красавіка яго па два разы на гадзіну рэгулярна паказваў тэлеканал "Эўраньюс". Усе ўбачылі, як ён крочыць недзе па кулуарах у Старзбурзе. Потым дыктар паведамляе: "А зараз мы пакажам вам інтэрвію з адзіным кандыдатам Мілінкевічам". Мы падумалі, што "адзіны" раскажа эўрапейцам пра змагарную беларускую моладзь, якая ўзьняла над сталіцай нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі і мужна выказала праклён антыбеларускай дыктатуры, пра жорсткія рэпрэсіі, зьбіцьцё мірных дэманстрантаў, пра параненых і сотні вязьняў дыктатуры, пра няспынны працяг змаганьня за Волю і незалежнасьць. Але Мілінкевіч пра гэта не сказаў, ягоны спіч быў кароткі. Цытуем цалкам: "Палітычныя партыі і недзяржаўныя арганізацыі ў Беларусі ня маюць афіцыйнай рэгістрацыі. Можна сказаць, што яны працуюць трошкі ў падпольлі". І ён салодка ўсьміхнуўся.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ