БАЦЬКІ І ДЗЕЦІ

Навучэнку 10-й клясы Яўгенію Карону затрымалі ў ноч на 24 сакавіка падчас разгрому намётавага лягеру. Неўзабаве яе адпусьцілі, але цяпер выклікалі на адміністрацыйную камісію разам з маці. Дзяўчына хварэе, а таму спадарыня Тамара прыйшла адна.

Тамара: "Мне міліцыянэр кажа, што яе забіралі з плошчы два чалавекі і што яна крычала лёзунгі "Жыве Беларусь!" і "Далоў Лукашэнку!". Дык вы што, пагаджаецеся з гэтым? І тут завуч кажа: так, гэтая маці такая. Яна падтрымлівае сваю дачку ўва ўсім гэтым."

Галіна Яроміна гэтаксама атрымала за свайго 17-гадовага сына папярэджаньне, але гэтаксама з павагай ставіцца да выбару Данілы. Хлопец сябе вінаватым ня лічыць.

Інфармацыйная камісія КХП-БНФ