ПЛЯНУЮЦЬ ТАНЦЫ НА МАГІЛАХ

Супрацоўнік камісіі па справах моладзі прамаскоўскага "ураду" Чачэніі Абдулбэк Вахаеў паведаміў журналістам, што ў парку Кірава ў Грозным будзе пабудаваны "забаўляльны маладзёвы цэнтар імя Ахмада Кадырава". Мы ўжо паведамлялі на старонцы pbpf.org пра тое, што днямі ў гэтым парку Кірава пры расчыстцы руінаў і завалаў былі знойдзены пахаваньні 57 ахвяраў расейскага тэрору. І вось на гэтым мецы рэжым здраднікаў народу зьбіраецца будаваць забаўлялку. Паўтараецца гісторыя з нашымі Курапатамі (дзе, як вядома, антыбеларускі рэжым плянаваў пабудаваць "Город Солнца" з казіно, танцзаламі і г.д.). Аднолькавая мараль, аднолькавыя паводзіны ўсіх прадажных каляніяльных рэжымаў. Яны хутчэй імкнуцца схаваць сьляды злачынстваў сваіх маскоўскіх гаспадароў і на месцах магілаў пакутнікаў раскруціць сатанінскія скокі.

Янка Базыль, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ