ВІНШАВАНЬНЕ

ВІНШУЮ ўсіх беларусаў каталіцкага абраду зь вялікім Сьвятам Вялікадня — Зьмёртвыхустаньня Хрыстусовага!

Няхай станецца далонь Боская над нашай дарагой Бацькаўшчынай Беларусяй! Няхай будзе з намі заўсёды Воля Яго, Праўда і Свабода! Няхай гучыць наш Боскі гімн і вееца Сьцяг!

Хай кожнаму з нас жыве Беларусь і кожны з нас — для Беларусі!

Зянон Пазьняк