САЛІДАРНАСЬЦЬ

Прэзыдэнт Летувы Адамкус заявіў 30 красавіка, што Летува адкрые свой рынак грузінскім вінам і будзе прасоўваць гэтую прадукцыю ў краінах Эўразьвязу. “Вінная салідарнасьць” постсавецкіх дзяржаваў — адэкватная рэакцыя на хамскую палітыку Масквы у адносінах да незалежных дзяржаваў. Летувісы добра памятаюць подлую эканамічную і энэргетычную блякаду, якую наладзіла Масква супраць маладой незалежнай краіны ў 1989-92 гг. Тады імпэрыялісты спрабавалі кінуць народ на калені, прымусіць Летуву вярнуцца ў склад імпэрыі. Цяпер яны робяць тое ж самае з Грузіяй, падрываючы важную галіну грузінскага экспарту. Сапраўды, трэба трымацца разам, дапамагаць адзін адному былым вязьням расейскага імпэрскага канцлягеру. Тады выстаім і пераможам.

Янка Базыль, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ