ТЭРАРЫСТЫЧНАЯ “КАНТОРА” ЦІСЬНЕ НА ІТАЛЬЯНЦАЎ

6 траўня 2006 г. Італьянская газэта “Corriere della Sera” паведамляе пра выбух у Кабуле, у выніку якога былі забіты два маладыя італьянскія альпійскія стралкі з міжнароднага кантынгэнту. Яшчэ чацьвёра італьянцаў былі параненыя.

Наш камэнтар: Італьянскія СМІ нагадваюць, што на прыканцы красавіка ў Іраку былі забіты тэрарыстамі 9 італьянскіх вайскоўцаў. Трэба, аднак, задацца пытаньнем, а чаму апошнім часам бамбісты накіравалі свае ўдары менавіта супраць італьянцаў? Італьянскія палітыкі, грамадзтва і журналісты такога пытаньня не задаюць. Грамадзтва проста ў шоку, мацнее настрой супраць удзелу італьянскіх вайскоўцаў у замежных місіях на Усходзе. Трэба зрабіць выснову, што менавіта гэта й было галоўнай мэтай тых, хто накіроўваў забойцаў у Іраку і Аўганістане. Лубянка, якая кіруе тэрарыстычнай вайной супраць Захаду, разьлічыла абставіны. У красавіку ў выніку выбараў у Італіі да ўлады прышлі левыя, адбыліся сур'ёзныя зьмены ў палітычнай кампазіцыі. Вось і склаўся зручны момант для “мабілізацыі антываенных настрояў” тэмпэрамэнтных італьянцаў і іхных левых кіраўнікоў. Усё дзеля аслабленьня пазыцыяў Злучаных Штатаў (якія нясуць асноўны цяжар ваенных апэрыцыяў супраць тэрарызму), і падпарадкваньня эўрапейцаў волі Масквы. Крывавая Масква зьбірае жніво сьмерці.

Юрка Марозаў, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ