“ВІНО ВОРАГА” — БЯСПЛАТНА

Расейскія тэлеканалы па некалькі разоў на дзень дэманструюць сцэны, вартыя часоў вялікай дэпрэсіі ў ЗША, якімі нас у савецкія часы столькі палохала крамлёўская прапаганда і агітацыя. Пад Масквой на бяскрайнім сьметніку скінуты кучай пляшкі з грузінскім віном. Па пляшках езьдзіць бульдозер і зьнішчае прадукт, створаны сонцам і рукамі грузінскіх сялянаў. Начальства сьметніка (па фізіяноміях і лексіцы — дакладная копія крамлёўскага начальства) рагоча і карцінна кідае-бье грузінскія пляшкі. Мы, як постсавецкія людзі, разумеем, аднак, што абсалютную большасьць віннай прадукцыі расейскае начальства скрала, зьнішчыўшы яе на паперы. Начальства будзе цяпер піць “віно ворага” бясплатна, не баючыся атруціцца.

Янка Базыль, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ