ФУТБОЛ У ЭЎРОПЕ

21 траўня 2006 г. Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” піша пра падрыхтоўку да чэмпіянату сьвету па футболу, які павінен адбыцца ў чэрвені сёлета ў Нямеччыне. Паліцыя рыхтуецца да нэафашыстоўскіх брутальных выступаў. Каронным выступам малойцаў з голенымі галовамі павінна стацца дэманстрацыя ў Ляйпцыгу 21 чэрвеня з нагоды матчу паміж камандамі Ірану і Анголы. Нямецкія экстрэмісты зьбіраюцца прайсьці маршам у падтрымку Ірану, які паабяцаў зьнішчыць Ізраіль. У той жа час у Нямеччыне актывізаваліся напады на людзей усходняй зьнешнасьці. Нядаўна скінхэды моцна пабілі турэцкага дэпутата. Нам міністра ўнутраных справаў ФРГ заклікае да цярпімасьці і ўзаемнай павагі.

Наш камэнтар: Буйныя эўрапейскія газэты ня могуць ужо схаваць факту, што заходнія грамадзтвы захлынаюцца ад узбуджанай інтэрэтнічнай нянавісьці. У гэтай хаатычнай сітуацыі нармальнаму чалавеку ўжо немагчыма разабрацца. Нямецкія экстрэмісты зьбіваюць туркаў, але дэманструюць за іранскі рэжым... Хаця талковыя людзі папярэджвалі аб небясьпецы яшчэ ў 1960-70-я гады, калі Нямеччына і іншыя заходнія краіны шырака раскрылі сваю дзяржаўную браму для мільёнаў афра-азіятаў — таннай працоўнай сілы, якая павінна была абслугоўваць белае насельніцтва. Хітруны-сацыялісты не паслухалі іх, пачалі ляпіць шызоіднае “шматрасавае грамадзтва”. А цяпер вось спакойна ў футбол нельга згуляць, каб не пачалася якая-небудзь Барталамэяўская ноч.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ