ПОМНІК БАНДЫТУ

У Менску на тэрыторыі Вайсковай акадэміі прамаскоўскія ўлады адкрылі помнік крываваму Фэліксу Дзяржынскаму. Трохмэтровы манумэнт бальшавіцкага забойцы і ката ўсталяваны з ініцыятывы старшыні Дзяржаўнага камітэту памежных войскаў Аляксандра Паўлоўскага і зьяўляецца дакладнай копіяй таго манумэнта, які да 22 жніўня 1991 года стаяў на Лубянскай плошчы ў Маскве і, які быў зрынуты тады (пасьля правалу камуністычнага путчу) паўсталым маскоўскім народам.

Тамаш Раксa, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ