АРГАНІЗОЎВАЮЦЬ ПРАВАКАЦЫЮ

30 траўня 2006 г. Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” паведамляе, што ў дацкім друку зноў надрукаваны блюзьнерскія карыкатуры на мусульманскага прарока Магамэда. Цяпер у газэце “Politiken”. Рэдактар газэты кажа, што “мы не правакатары, мы проста ілюструем тэкставыя паведамленьні”.

Наш камэнтар: Калі абражаныя мусульмане ва ўсім сьвеце зноў будуць таптаць і паліць дацкі сьцяг (срэбны Крыж на чырвоным фоне), калі зноў пачнуцца пагрозы і пагромы, у дацкай газэтцы, відаць, будуць паціраць ручкі: гатова сэнсацыя, ёсьць чым прывабіць чытачоў. Яны зноў будуць тлумачыцца “свабодай слова”, “правамі чалавека” і “бяскрыўднымі ілюстрацыямі” (на сьвятое для мільёнаў людзей). У мінулы раз на старонцы pbpf.org мы прадэманстравалі на фактычным матар'яле, што блюзьнерскія антымусульманскія карыкатуры былі надрукаваны ўвосень 2005 г. капэнгагенскімі русістамі, даўняй агентурай Масквы (на якую дацкія праваабаронцы раней падавалі ў суд за антычачэнскія правакацыі). Тады ніхто ў сьвеце “не заўважыў” гэты фактычны матар'ял. Разбэшчаныя і нахабныя агенты зноў арганізоўваюць подлую правакацыю, але нават ня шукаюць новага спосабу, ідуць тым жа шляхам. Заходні сьвет з ягонымі псэўдаправамі зноў дэманструе сваю безабароннасьць.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ