П'ЯНАЕ СЬВЯТА

28 траўня адбыўся чарговы “день погранічніка”. У Маскве і па ўсёй Расеі рознага ўзросту мужчыны выходзілі на вуліцы ў зялёных картузах. Яны даволі хутка напіваліся, пачыналі біцца паміж сабой і з “непагранічнікамі”. Такое вось “боевое братство зашчітніков рубежей”. На жаль, навязаная мадэль савецкіх “праздніков” дзейнічае дагэтуль і ў Беларусі. Наша краіна і армія ня маюць ніякага дачыненьня да ленінскіх-сталінскіх дэкрэтаў пра памежныя варты, танкі і г.д. Але антыбеларускі рэжым штучна прыплёў нашу моладзь, нашых вайскоўцаў да сваіх прыдуманых датаў і дэкрэтаў. Мэта адна — не дапусьціць магчымасьці працаваць, ствараць і сьвяткаваць сваё, у адпаведнасьці з нацыянальнай беларускай традыцыяй. Маскоўскае пьянства, гарлапанства і мілітарызм застаюцца стылёвай прыкметай постсавецкага жыцьця.

Янка Базыль, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ