ЧАРГОВУЮ ТУРМУ-КАТОЎНЮ ВЫЯВІЛІ Ў ЧАЧЭНІІ

11 чэрвеня 2006 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” паведамляе, што маскоўскі “Мэмарыял” знайшоў у Грозным яшчэ адну тайную турму-катоўню. Яна знаходзілася на тэрыторыі гарнізона акупацыйных расейскіх войскаў МУС. Там у нечалавечых умовах утрымліваліся сотні вязьняў, іх катавалі і забівалі. Некаторыя з іх зьніклі. МУС РФ адбрэхіваецца, што “гэтага не было”.

Наш камэнтар: Апошнім часам у заходніх (і, зразумела, расейскіх) СМІ коціцца хваля абвінавачваньняў супраць ЗША наконт турмы ў Гвантанама, дзе утрымліваюцца захопленыя ў палон тэрарысты. Нядаўна адтуль рабіла рэпартаж нават расейская тэлегрупа. З радасьцю маскоўцы і іншыя антыамэрыканцы паведамляюць пра які-небудзь інцыдэнт або драму ў гэтай турме. Але ня могуць схаваць факту, што там людзей не катуюць і не забіваюць, што ўмовы ўтрыманьня там людзей нельга назваць антычалавечымі. Няхай цяпер яны заедуць у Грозны і пазнаёмяцца з дзейнасьцю “гуманістаў” з расейскага СС і гестапа. Карысна будзе параўнаць.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ