ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ РАЗВАГ ПРА ЭЎРАПАЛІТЫКУ

17 чэрвеня 2006 г. Французкая газэта “Le Monde” паведамляе, што прэфэктура г. Вены “у выглядзе выключэньня” выдала дакуманты на пражываньне ў Аўстрыі 70 нелегальным імігрантам, 15 з якіх нядаўна галадалі, дамагаючыся легалізацыі.

Наш камэнтар: У той самы час на працягу апошніх пяці (!) гадоў турыстычныя кампаніі Беларусі ня могуць набраць групу турыстаў (да 30 асобаў) на паездку ў Аўстрыю. Справа ў тым, што аўстрыйскі кансулят патрабуе, каб беларускі турыст прад'явіў даведку аб тым, што ягоны месячны заробак складае ня менш 400 доляраў. Такія таварышы ёсьць і ў нашай краіне, але яны ў турыстычныя паездкі ня езьдзяць. Пакуль сталіца вальсаў адгарожваецца ад беларусаў, на яе тэрыторыі беспраблемна атабарваюцца валацугі з усяго сьвету. І што цікава, атрымліваюць легальныя паперы. Ня будзем зьдзіўляцца, калі ў хуткім часе сымвалем Вены стане не вальс, а румба, а можа нават тумба-юмба.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ