ПАМЯТАЦЬ ПРА НЕБЯСЬПЕКУ

17 чэрвеня 2006 г. Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” піша пра прадказаньні аналітыкаў і футуролягаў. Яны мяркуюць, што ў 2020 г. 1,4 мільярды людзей (кожны шосты чалавек) на плянэце будуць жыць у гарадзкіх трушчобах. Усё больш людзей у Афрыцы, Азіі і Лацінскай Амэрыцы ўцякаюць ад невыноснага жыцьця ў вёсках у гарады, дзе далучаюцца да арміі гарадзкой галоты.

Наш камэнтар: Знаёмячыся з гэтай статыстыкай, беларусам трэба зірнуць уважлівей на ўласнае жыцьцё пад прамаскоўскім рэжымам. Большасьць нашага насельніцтва жыве на афрыканскія заробкі пры заходне-эўрапейскіх коштах на прадукты харчаваньня і іншае. Народ павінен зразумець, што расейскія акупанты (калі мы ня будзем абараняць нашу дзяржаву і наладжваць нармальнае жыцьцё ў нашай Беларусі) канчаткова ўкінуць нас у яму трэцяга сьвету. Ратаваць нашу будучыню трэба ўжо сёньня.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ