КАТАЛЁНЦЫ НА ШЛЯХУ ДА НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ

18 чэрвеня нацыяналісты перамаглі на рэфэрэндуме ў Каталёніі. 73,9% удзельнікаў рэфэрэндуму выказаліся за пашырэньнe аўтаноміі рэгіёну. Цяпер паводле Канстытуцыі Каталёніі каталёнская мова зьяўляецца дзяржаўнай і абавязкавай у публічнай сфэры. Каталёнцы цалкам кантралююць свой бюджэт, парты, прадпрыемствы. Ва ўсім сьвеце (а таксама ў Мадрыдзе) перамога каталёнцаў успрынята як вялікі крок да аднаўленьня незалежнасьці Каталёніі. Наступныя на гэтым шляху — змагарныя баскі.

Янка Базыль, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ