АНТЫУКРАІНСКАЯ АГРЭСІЯ НА ЎКРАІНЕ

8 ліпеня 2006 г. Дацкая газэта “Politiken” дае паведамленьне з парляманту Украіны: “Ужо пасьля першага галасаваньня празаходняя аранжавая кааліцыя пайшла ў рассып. Сацыяліст А. Мароз абраны на старшыню Рады галасамі прарасейскай апазыцыйнай партыі рэгіёнаў”.

Наш камэнтар: Дацкія назіральнікі (як і ўсе заходнікі) ахвотна карыстаюцца эўфэмізмамі, камэнтуючы падзеі на Украіне. Але можа яны сапраўды не разумеюць, што Януковіч і публіка вакол яго зьяўляюцца перш за ўсё антыўкраінскімі дзеячамі (а не проста прарасейскімі)? Можа яны не разумеюць, што ў Кіеве разгортваецца не хрыстаматыйная парляманцкая барацьба, а драматычнае змаганьне за будучыню дзяржавы (дзе адзін з бакоў змагаецца за ліквідацыю украінскай дзяржаўнасьці)? Яны сапраўды не разумеюць, бо нават не згадалі пра выказваньні дэпутатаў-патрыётаў, якія заявілі пра 100 тысячаў даляраў подкупу Марозу за ягоную зьмену пазыцыі на карысьць антыўкраінскіх сілаў (пра гэта паведаміла нават маскоўскае тэлебачаньне). У Капэнгагене сьпяшаюцца з ацэнкамі кшталту “пайшла ў рассып”. На Захадзе забываюцца, што акрамя сілы маскоўскіх юдавых грошай ёсьць яшчэ магутнасьць народнай салідарнасьці ўкраінскіх нацыяналістаў, перш за ўсё маладога пакаленьня, якое не дазволіць антыукраінскай камарыльлі вярнуць Украіну ў маскоўскі рэжым.

Валеры Буйвал