РЭПРЭСУЮЦЬ МОЛАДЗЬ

18 ліпеня ўвечары пяцёра актывістаў моладзевага руху выйшлі да вечнага агню ля абэліску Перамогі ў Менску з плякатам “Скасаваць саюз з Расеяй”. Празь пятнаццаць хвілінаў акцыі іх затрымала міліцыя. Непаўналетніх удзельнікаў пікету адпусьцілі, а Дар'ю Малдаванаву і яшчэ двух сьведкаў, якія рабілі фатаздымкі, даставілі ў турму на Акрэсьціна.

19 ліпеня ў судзе Партызанскага раёну пакаралі Дар'ю і гэтых двух чалавек. Яна атрымала дзьве базавыя велічыні штрафу. Тыя двое таксама атрымалі дзьве базавыя велічыні кожны. На бацькоў непаўналетніх удзельнікаў акцыі міліцыя склала пратаколы.

(Паводле радыё Свабода)