У НІДЭРЛЯНДАХ УЖО АБАРАНЯЮЦЦА ПРАВЫ ГВАЛТАЎНІКОЎ.

18 ліпеня 2006 г. Чэшская газэта “Lidove Noviny” піша пра чарговую ініцыятыву збачэнцаў у Нідэрляндах. Група пэдафілаў зноў запатрабавала зарэгістраваць іхную “партыю” і даць права на ўдзел у парляманцкіх выбарах. У парляманце збачэнцы зьбіраюцца дамагацца зьніжэньня дазволу на сэксуальныя адносіны з 16-гадовага да 12-гадовага ўзросту, а таксама легалізацыі цяжкіх наркотыкаў і дзіцячай парнаграфіі. У іх распрацавана нават аргумэнтацыя: маўляў, дзяцей яны будуць гвалціць “по согласію”. Нідэрляндскае грамадзтва ў шоку. Ёс дэ Бойсэ, прафэсар Амстэрдамскага ўнівэрсітэтy, заявіў газэце, што “Нідэрлянды перажываюць адраджэньне кансэрватыўных каштоўнасьцяў. Людзі патрабуюць большых абмежаваньняў, а не свабодаў”. А тым часам суд адмовіўся забараняць дзейнасьць збачэнскай групоўкі. Бо “правы чалавека”.

Наш камэнтар: У гэтыя ж дні ў суседняй Бэльгіі быў арыштаваны пэдафіл, які згвалціў і забіў у чэрвені сёлета дзьвюх сястрычак 9 і 11 гадоў. Дарэчы, злачынца — араб з бэльгійскім пашпартам. Можа гэта выпадковасьць, а можа і не. Дзьве праблемы — дэмаралізацыя грамадзтва і мільёны распярэзаных некантралюемых чужынцаў — сышліся ў адно. Зразумела, што нармальныя людзі ўрэшце пачалі шукаць паратунку ў кансэрватыўных каштоўнасьцях (наеліся лібэральных “правоў чалавека”).

Валеры Буйвал