ЦЯЖКІ ЛЁС ПРОСТЫХ ЛЮДЗЕЙ

19 ліпеня 2006 г. Польская газэта “Zycie Warszawy” паведамляе пра вызваленчую акцыю італьянскай паліцыі ў паўднёвым рэгіёне Пуліі. Пра гэта пішуць газэты ўсяго сьвету. Паліцыя вызваліла з рабства некалькі сотняў польскіх грамадзянаў, якія працавалі на плантацыях, кантралюемых мясцовай мафіяй. Гэта было рабскае, бяспраўнае існаваньне, цяжкая, неаплочваемая праца. Цяпер у Італіі адбудзецца суд на гвалтаўнікамі.

Наш камэнтар: Сотні тысячаў беларусаў працуюць у расейскім рабстве (бо, як кажа з усьмешачкай адзіны дэмакрат Мілінкевіч: “У Беларусі няма беспрацоўя...”). Штодня маскоўская мафія забівае, калечыць і рабуе беларусаў. У адрозьненьні ад эпізода з палякамі расейскія зьверствы не зьяўляюцца тэмай для СМІ Беларусі і сьвету. Гэта сталася ўжо банальнай рэчаіснасьцю, гэта нікога не зьдзіўляе. Колькі яшчэ наш народ будзе цярпець гэты зьдзек?

Валеры Буйвал