ІМІТУЮЦЬ СНД

23 ліпеня 2006 г. Французкая газэта “Liberation” піша пра саміт СНД, які склікала да сабе Масква: “У Пуціна кіслая фізіяномія...” Прэзыдэнты Грузіі Саакашвілі, Украіны Юшчанка, Арменіі Качаран і Туркмэністана Ніязаў у Маскву не паехалі. Папярэдне Крэмль паведамляў, што прыняцьце нейкіх дакумантаў на саміце СНД не мяркуецца. Пуцін зьбіраўся паінфармаваць “калегаў” пра вынікі пецярбургскага саміту “васьмёркі” і пра цяперашнюю сітуацыю ў сьвеце. Ніколі яшчэ адносіны ўнутры СНД не былі такімі напружанымі. Тым часам ЗША падтрымалі пабудову касьпійскага нафтаправоду з Туркмэністану праз Грузію у абыход Расеі, а Буш запрасіў Грузію ў НАТО. Тады Расея зачыніла “на рамонт” адзіны памежны пераход на сваёй мяжы з Грузіяй.

Наш камэнтар: Кіраўнікі адразу чатырох дзяржаваў адмовіліся марнаваць час на “палітінфармацыю” у Маскве. Уладзімір Уладзіміравіч усё больш губляе аўтарытэт “кляснай дамы”, кліенты ўжо зусім адбіліся ад рук і ня ходзяць на лекцыі. На вачах распадаецца крамлёўская выдумка з фантомам СНД.

Валеры Буйвал