НЕКАЛІ І ЦЯПЕР

25 ліпеня 2006 г. Славацкая газэта “SME” піша, што 22 ліпеня ва ўсіх каталіцкіх касьцёлах Эўропы загулі званы. 550 гадоў таму (22 ліпеня 1456 г.) эўрапейскае рыцарства, абараняючы Белград, разграміла турэцкае войска. Тады быў трывожны момант для ўсіх хрысьціянскіх народаў. Усяго тры гады таму туркі-асманы захапілі Канстанцінопаль, турэцкае мора магло заліць усю Эўропу. На заклік Папы Рымскага і ўгорскага караля абараніць мяжу Угорскага каралеўства (Белград быў яго памежнай крэпасьцю) манархі не адрэагавалі. Справу вырашыў францысканскі манах Ян Капістран, палымяныя казаньні якога ў розных гарадах Эўропы натхнілі людзей на подзьвіг. На абарону гораду сталі паспалітае рушэньне з сялянаў і гараджанаў, а таксама рыцарскія харугвы з розных краінаў. Эўрапейцы пад камандваньнем угорскага князя Яна Хуньядзі разграмілі захопнікаў. Перамога (якая здавалася немагчымай) выклікала радасьць па ўсёй Эўропе. З тае пары Касьцёл адзначае ўгодкі белградскай абароны багаслужбамі і музыкай званоў.

Наш камэнтар: Добра, што на Захадзе не забываюцца пра гісторыю і герояў, якія абаранілі ад чужынцаў эўрапейскую хрысьціянскую цывілізацыю. Прамінулі стагоддзі, зьмяніўся сьвет, зьмянілася Эўропа, няма ўжо Асманскай імпэрыі. Паводле ўнівэрсальнага прыроднага закону народы жывуць на сваіх тэрыторыях, захоўваюць і разьвіваюць свае культурныя, нацыянальныя і рэлігійныя традыцыі. Але ў 1960-я гады нехта прыдумаў лёзунг пра “шматрасавае, мульцікультурнае грамадства” і пачалося... Без выправаў, аблогаў, бітваў і перамогаў некалькі мільёнаў туркаў (і прадстаўнікоў іншых неэўрапейскіх народаў) апынуліся ў эўрапейскіх гарадах. Сацыялісты-лібэралы меркавалі, што яны будуць выконваць усю чорную, брудную і цяжкую працу за эўрапейцаў (“хатні каляніялізм”). А бальшыня з гэтых мільёнаў пачала актыўна нараджаць дзяцей, атрымліваць вялікую сацыяльную “дапамогу” (фактычна рэгулярны заробак мясцовага інжынэра і прафэсара). Эўрапейскія мовы яны вучыць ня хочуць (“а навошта, мы і так гаспадары ў сваіх кварталах...”), уключацца ў мясцовыя грамадзтвы ня хочуць, утвараюць свае гарады і паселішчы, дзе мясцовы эўрапеец выглядае ўжо недарэчным экзотам. А калі эўрапейскія грамадзтвы кажуць, што можа ўжо і хопіць гэтага “шматкультур'я”, чужынцы з эўрапейскімі пашпартамі ў кішэнях шыхтуюцца ў стотысячныя калёны і пагрозьліва маршыруюць у Брусэлі і іншых заходніх гарадах.

Валеры Буйвал