ЦЯЖКІ ЖНІВЕНЬ

3 жніўня 2006 г. Партугальская газэта “Publico” друкуе артыкул пад тытулам “Прэзыдэнт Украіны прызначыў прарасейскага прэмьер-міністра”. Маецца на ўвазе факт прызначэньня Юшчанкам Януковіча ў якасьці старшыні ўраду Украіны.

Наш камэнтар: Такое вызначэньне афарбоўкі Януковіча выкарыстоўваюць амаль усі заходнія СМІ. Характарыстыка кароткая і дакладная. Гэта ўсяроўна, што падчас вызваленьня ад мусульманскага іга (Рэканкісты) у 12-м стагоддзі партугальскі кароль прызначыў бы прэмьерам “прамаўрскага” палітыка. Альбо пасьля вызваленьня Партугаліі ад 80-гадовай каляніяльнай залежнасьці ад Гішпаніі ў 1540 г. малады кароль прызначыў бы “прамадрыдскага” прэмьера. З гісторыі (партугальскай і любой іншай), аднак, вядома, што ў драматычныя моманты адбывалася якраз наадварот: краінай не маглі кіраваць агенты ворага. Назіраючы за палітычнай драмай у Украіне, нават заходнікі разумеюць сутнасьць канфлікту — да ўлады рвецца пятая маскоўская калёна начале з крымінальнікам Януковічам. Задача гэтай групы — забясьпечыць аднаўленьне расейскай акупацыі Украіны і зьнішчэньне ўкраінскай дзяржавы. Крамлёўская хунта ў чарговы раз выкарыстоўвае спрыяльны момант: жнівень ёсьць пэрыядам адпачынкаў і спаду грамадзкай актыўнасьці. Трэба і беларускаму народу быць уважлівым. Масква і ў нас можа арганізаваць які-небудзь пачварны сюрпрыз. У змаганьні народаў за незалежнасьць не бывае антрактаў.

Валеры Буйвал