“УСЁ ЙДЗЕ ПА ПЛАНУ...”

3 жніўня 2006 г. Італьянская газэта “Corriere della Sera” паведамляе, што ў шыіцкім квартале Багдада дзьве бомбы ўпалі на дзіцячы садок. Загінулі 12 і паранены 14 дзяцей. У іншым раёне горада ў гэты ж дзень загінулі яшчэ трое дзяцей. (Хізбала адмыслова рабіла свае бункры пад жылымі дамамі і каля школаў.)

Наш камэнтар: Арганізаваная Масквой тэрарыстычная сетка працягвае зьбіраць жніво вайны. Калі іракцы забіваюць альбо бяруць у палон тэрарыстаў, то аказваецца, што ўсе яны — замежнікі з іншых усходніх краінаў, якія маюць заданьне на дэстабілізацыю Іраку ад сваіх тэрарыстычных арганізацыяў. Заўважана ўжо, што на тэрыторыі ірацкага Курдыстану практычна няма тэрактаў. Курды адразу вылоўліваюць чужынцаў і кантралююць свае тэрыторыі. Сапраўдных арганізатараў вайны супраць ірацкага народу трэба лавіць у Крамлі і на Лубянцы. Але сьмяецца і жартуе Ірад Крамлёўскі, забойца дзяцей: “Всё идёт по плану, цены на нефть растут...”

Юрка Марозаў