“ПРЫЕХАЛІ”

Агентура КГБ ня сьпіць у шапку ня толькі ў сталіцы. 13 жніўня адбылася дэкаратыўна-гераічная акцыя мобу-шмобу ў Барысаве. Некалькі маладзёнаў празрыста нагадвалі пра свабоду прэсы. Стаялі, маўчалі, а мінакам раздавалі “свободную прессу”. Бездапаможная пустата “флэш-моба” была такой жа, як і ў іншых такіх выпадках. Але зьвярнула на сабе ўвагу адна дэталь. Сярод “свободной прессы” чырвона стракацела газэта камуністаў “Товарищ”. Скора на падстаўных шмобах будуць запісваць ў камсамол і БРСМ. Або інакш кажучы, “барба продолжается, товарішчі...”

Янка Базыль