ПАДПАЛЬШЧЫКІ ВАЙНЫ

15 жніўня 2006 г. Нідэрляндская газэта “De Volkskrant” паведамляе: амэрыканскі генэрал-маёр Колдвэл заявіў у Багдадзе, што рэжым у Іране рыхтуе ірацкіх шыіцкіх экстрэмістаў і ўзброівае іх. Амэрыканская армія мае доказы ўдзелу іранцаў у распальваньні вайны і ў тэрарыстычных забойствах у Іраку.

Наш камэнтар: Сказаўшы “а”, трэба сказаць і “б”... А хто пастаўляе зброю ў Іран, хто зьяўляецца самым верным ваенна-стратэгічным партнёрам тэгэранскага рэжыму? Вядома хто — Масква. Вядома таксама, што Масква забясьпечвае зброяй Іран, выкарыстоўваючы ў якасьці прыкрыцьця прамаскоўскі рэжым у Менску. Не спытаўшыся ў беларускага народу, нават не паведаміўшы нам, шклоўскія гвалтаўнікі Беларусі ўключылі наш народ у жудасную кампанію дзяржаваў-тэрарыстаў. Трэба нам усім разам вырывацца з гэтага злачыннага кола, скідаць з сябе гэтую ўчэпістую распярэзаную хеўру, пакуль яна ня ўкінула Беларусь у агонь вайны.

Юрка Марозаў