ЭЎРОПА: ПРАБЛЕМА ЦЫВІЛІЗАЦЫІ

16 жніўня 2006 г. Французкая газэта “Le Monde” паведамляе пра сустрэчу Папы Рымскага Бэнэдыкта XVI з кіраўнікамі эўрапейскіх тэлеканалаў і інфармацыйных агенцыяў. Папа гаварыў пра крызісныя працэсы на Захадзе ў сувязі з наступам бездухоўнасьці і апанаваньнем традыцыйна хрысьціянскіх культурных арэалаў (а гэта — цэлыя кантынэнты!) чужымі сістэмамі каштоўнасьцяў. Панціфік канстатаваў: “Цяжка верыць у Бога, бо ўзмацняецца сэкулярызм і сьвецкасьць”. Паводле ягонай думкі, гэта найбольш відавочна на Захадзе, дзе ёсьць пагроза тоеснасьці: “Захад моцна закрануты іншымі культурамі, у якіх рэлігійны элемэнт вельмі выразны. Носьбіты гэтых культураў зьбянтэжаны халоднасьцю, якую яны бачаць на Захадзе ў адносінах да Бога”. Аднак, Папа згадаў як пра станоўчую зьяву сучасны зварот каталіцкіх сьвятароў да моладзі, якая “патрабуе нечага большага, чым матэрыяльнае грамадзтва”. “Мы не павінны капітуляваць, не павінны скардзіцца, што мы меншасьць...” — заклікаў Рымскі бікуп.

Наш камэнтар: Справядлівыя ацэнкі! На працягу дзесяцігоддзяў палітыка бязбожнікаў лібэралаў і сацыялістаў адкрыла заходнія краіны для мільёнаў прадстаўнікоў чужых культурных і рэлігійных традыцыяў, а таксама для легальнай дзейнасьці мясцовых збачэнцаў і сатаністаў рознага калібру. У выніку атрымалася не “дружба народаў” (“шматрасавае і шматкультурнае грамадзтва”) у Нямеччыне і Англіі і не лібэральны “рай на зямлі без Бога”. Атрымаўся глыбокі крызіс самасьвядомасьці эўрапейцаў, атрымаўся вакуум бездухоўнасьці, які запаўняюць мільёны чужынцаў з эўрапейскімі пашпартамі, якія вераць у свае і ненавідзяць чужое для іх — заходняе, амэрыканскае і эўрапейскае. Вяртаньне да Хрысьціянства, да нацыянальных духоўных і культурных традыцыяў, вяртаньне эўрапейскіх народаў да адэкватнай ролі гаспадароў на сваёй дзяржаўнай і этнічнай тэрыторыі — вось асноўныя шляхі выратаваньня эўрапейскай цывілізацыі.

Не выпадкова брусэльскія лібэрал-сацыялісты так лёгка знаходзяць агульную мову з крамлёўскімі імпэрыялістамі, так лёгка прадаюць Украіну і Беларусь у маскоўскі палон. Яны даўно ўжо прадалі-здалі свае ўласныя айчыны ў палон чужынцаў і мясцовых вычварэнцаў. Ім не шкада свайго, дзе ж яны будуць спачуваць нам? Здаровыя сілы эўрапейскіх грамадзтваў ужо вядуць змаганьне за сваю будучыню супраць богапраціўнай “матэрыялістычнай” публікі. Важная роля ў гэтым змаганьні належыць беларускаму народу, які мусіць вярнуцца ў здаровую эўрапейскую цывілізацыю, абараніўшы сваё ад усходняй дэспатыі.

Валеры Буйвал