ПРАБЛЕМА ІМІГРАЦЫЙНАГА НАШЭСЬЦЯ

2 верасьня 2006 г. Швэдская газэта “Dagens Nyheter” піша пра іміграцыю ў Вялікую Брытанію. Цяперашні іміграцыйны бум назіраецца ў Брытаніі з 1997 г., калі да ўлады прышлі лейбарысты (левыя). Штогод у краіне атабарваюцца па 250 тысячаў імігрантаў, у асноўным з Афрыкі і Блізкага Усходу. Гэтае нашэсьце нельга параўнаць нават з вялікімі іміграцыямі мінуўшчыны: прыбыцьцем у Брытанію гугенотаў з Францыі ў 17 ст., габрэяў на мяжы 19 і 20 ст. або іміграцыяй азіятаў і вэст-індзійцаў у 2-й палове 20 ст. Многія палітыкі і грамадзкія дзеячы заяўляюць, што Брытанія перанаселена. Бракуе вады, ненармальна разрастаюцца гарады, займаючы месца лясоў і палёў. Брытанская школа не дае рады з мноствам іншамоўных і іншакультурных брытанцаў. У выніку сёньня 77% брытанцаў лічаць, што трэба зачыніць дзяржаўныя дзьверы і больш выбарачна прымаць замежнікаў.

Наш камэнтар: Цікава, што пра ўсё гэта пішуць швэды, у якіх праблема іміграцыйнага нашэсьця стаіць яшчэ больш востра. Лібэралы-сацыялісты ўсё пішуць-разважаюць, падлічваюць адсоткі задаволеных і не. Толькі нацыяналісты зьвяртаюцца да сваіх грамадзтваў з заклікам да выратаваньня радзімаў ад мільёнаў чужынцаў. Патрыёты патрабуюць ужо цяпер спыніць гэты экзатычны дэсант і пасьлядоўна ачышчаць нацыянальную тэрыторыю ад жулікаў, прайдзісьветаў, злачынцаў, гультаёў, збачэнцаў, тэрарыстаў, якіх левыя ўрады даўно або нядаўна адарылі эўрапейскімі пашпартамі. Эўрапейскія грамадзтвы ўсё больш масава падтрымліваюць нацыяналістаў, бачачы рэальныя пагрозы свайму існаваньню.

Юрка Марозаў