ГУЛЯНЬНІ Ў ДЗЕНЬ ЗАБОЙСТВА

Вядома, што Пуцін дагэтуль аніразу не наведаў Беслан. Ён панічна (і абгрунтавана) баіцца народнага гневу. Асэціны ўжо ведаюць, што гэта ён аддаў загад на забойства дзяцей, і ня хочуць бачыць у сваім горадзе галоўнага забойцу.

У Пуціна былі больш важныя справы 1 верасьня і ў наступныя дні. Ён адкрываў чарговую школу з чарговым сьвятам ведаў. 2 верасьня у Маскве “гулялі”, быў “дзень горада”. Іграла музыка, статысты танцавалі на асфальце, гараджанаў (па спэцпрапусках!) запускалі маленькімі натоўпамі на пацёмкінскія гуляньні. У псіхічна нармальнай краіне ня магло б адбыцца такое сьвята ў сталіцы, калі ў адным з гарадоў паміналі дзяцей — ахвяраў масавага забойства. Маскоўская імпэрыя — хранічна хворы псіхапат, якога трэба ізаляваць ад цывілізаванага чалавецтва і вызваляць захопленыя ім у закладнікі народы. 3 верасьня (роўна гадавіна забойства дзяцей) у Маскве працягнуліся сьвяткаваньні. Лубянцы-крамлёўцы зьбегліся ў адну кампанію з бацюшкамі РПЦ, каб павіншаваць Алексія ІІ Рыдзігера з 45-годдзем прыняцьця манаскага чыну. Якія маглі быць юбілеі ў гэты дзень?! Гэта ня ўкладваецца ў галаву.

Юрка Марозаў