“ШКІЛЕТ У БЭРЛІНСКАЙ ШАФЕ”

6 чэрвеня 2006 г. Румынская газэта “Adevarul” піша пра шпіёнскі скандал у Бундэстагу ФРГ. Нямецкі друк паведаміў грамадзтву імёны адзінаццаці дэпутатаў Бундэстага, якія ў часы ГДР былі агентамі Штазі (спэцслужбы ГДР, падпарадкаванай КГБ СССР). Самае цікавае, што сямёра з адзінаццаці зрабілі кар'еру ў Сацыял-Дэмакратычнай Партыі ФРГ, а ўсе раскрытыя шпіёны ўсё жыцьцё былі грамадзянамі якраз Заходняй Нямеччыны. Дарэчы, інфармацый аб іх валодалі амэрыканцы, якім пасьля ліквідацыі ГДР у 1989 г. патрапілі ў рукі архівы аддзела зьнешняй інфармацыі Штазі.

Наш камэнтар: Дзякуй лёсу, што паперы пра шцірліцаў патрапілі амэрыканцам. Інакш бы Нямеччына і сьвет ніколі не даведаліся б, што за “славные сыны об'едінённого фатерланда” засядаюць у парляманце. “Славные сыны” на працягу дзесяцігоддзяў прадавалі (за тлустыя ганарары) сваю ўласную краіну, — ФРГ, — камуністычным бонзам усходняга блёку. Цяпер зразумела, адкуль растуць вушы ў манумэнтальнага праекта “маскоўска-берлінскай дружбы” на заплянаваных развалінах Беларускай і Украінскай сувэрэнных дзяржаваў. “Товарішчі па старому знаёмству зьляпілі ў Томску новы молатаўска-рыбэнтропаўскі пакт падзелу Эўропы па жывому целу народаў. Можна быць упэўненым, што шпіёнскі скандал — гэта не апошні “шкілет у берлінскай шафе”. Шмат чаго цікавага раскрыецца ў бліжэйшы час на тэму “друга Владіміра” і ягонай нямецкай каманды часоў лубянскага юнацтва. Але ўжо цяпер зразумела, што Нямеччына можа выратаваць свой гонар і пазьбегнуць сур'ёзнага крызісу толькі адным спосабам — дэнансацыяй томскага пакту.

Юрка Марозаў