НЕДАРЭЧНАСЬЦЬ

19 верасьня 2006 г. Латвійская газэта “Diena” паведамляе, што ў Вэнэсуэлу прыбыў прэзыдэнт Ірана Ахмадзінэжад. У аэрапорце Каракаса яго сьціскаў у абдымках мясцовы прэзыдэнт Чавэс. Яны зьбіраюцца падпісаць дамову аб энэргетычным супрацоўніцтве. Ахмадзінэжад заявіў непасрэдна ў аэрапорце: “У нас агульныя думкі, агульныя інтарэсы...”

Наш камэнтар: Зусім нядаўна згаданыя прэзыдэнты разам гасьцявалі на Кубе, дзе адбываўся саміт арганізацыі так званых непрыяднаных дзяржаваў. Тэлехроніка прадэманстравала нам, як Лукашэнка проста пішчом лез да іранца з вэнэсуэльцам, абдымаўся і ляпаў іх па плячы, як калгасных брыгадзіраў на дажынках. БТ манумэнтальна паведамляла з Гаваны: “Наш презідент представляет на гаванском самміте Европу...” Сапраўды, ніводная з эўрапейскіх краінаў ужо даўно ня ўдзельнічае ў палітычным шоў “непрыяднаных” дзяржаваў трэцяга сьвету. Зразумела, што Масква загадала свайму шклоўскаму кліенту лішні раз засьвяціцца на міжнароднай арэне і разам з экзотамі памахаць кулаком у бок Амэрыкі. Якая ўсё ж ганьба і недарэчнасьць.

Юрка Марозаў