НЕДАРАВАЛЬНАЯ АБЫЯКАВАСЬЦЬ

20 верасьня 2006 г. Аўстрыйская газэта “Der Kurier” паведамляе з Італіі: “Італьянская апазыцыя абвінавачвае прэмьера Рамана Продзі і Эўракамісію за спозьненую рэакцыю і недастаткова пераканаўчую абарону Бэнэдыкта XVI, які патрапіў пад ціск з боку ісламскіх колаў. Вядучы хрысьціянска-дэмакратычны палітык Пьер-Фэрдзінанда Казіні крытычна вызначыў маўчаньне італьянскіх урадавых прадстаўнікоў і Эўразьвязу як ганебнае. Патрэбна мужнасьць, каб абараняць эўрапейскую тоеснасьць”. У Вялікай Брытаніі шэраг ісламскіх экстрэмістаў выступілі з пагрозамі і заклікамі да акцыяў пратэсту. Паліцыя ўзяла пад ахову сотні мячэцяў і касьцёлаў.

Наш камэнтар: Левае сацыялістычна-камуністычнае кіраўніцтва Італіі і лібэральна-ружовы Эўрабрусэль робяць выгляд, што гэта ня іхная справа. У гэтых “товарішчей” іншыя задачы. Вось у такія моманты й становіцца зразумелым, што гэтыя сапраўды ня будуць абараняць эўрапейскую тоеснасьць. Абарона Хрысьціянства і эўрапейскай культуры ёсьць справай эўрапейскіх нацыяў і сапраўдных нацыянальных элітаў.

Валеры Буйвал