АНТЫБЕЛАРУСКІ РЭЖЫМ ПРАВЁЎ “ПРАВОСЛАВНЫЙ ФЕСТІВАЛЬ”

16-га верасьня ў Воршы праходзіў фэстываль “Беларусь праваслаўная” Ён праводзіўся рэжымам паводле адмысловага даручэньня Савету Міністраў. Галоўнымі арганізатарамі фэстывалю былі Беларускі экзархат, Камітэт па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў, а таксама міністэрствы культуры і адукацыі. Фэстывальныя імпрэзы прыводзіліся ў кожнай аршанскай бібліятэцы, а мясцовым школьнікам загадалі абавязкова зьявіцца на хросны ход, дакладна як некалі загадвалі на Першамайскую ды Кастрычніцкую дэманстрацыі.

У гарадзкіх бібліятэках адкрылі кніжныя выставы з расейскімі назвамі: “Православие — источник духовности”, “Торжество православия на Беларуси”, “Чтобы знать свою веру”.

17-га верасьня зрабілі хросны ход з абразом Аршанскае Божае Маці, на які сабралі некалькі соцень жыхароў горада, у тым ліку супрацоўнікаў МНС, вайскоўцаў і вучняў старэйшых клясаў, якім загадалі зьявіцца на імпрэзу школьныя настаўнікі.

У гарадзкім парку ўвесь дзень працаваў кірмаш, на якім гандлявалі вырабамі царкоўных майстэрняў, рэлігійнай літаратурай ды рознымі прысмакамі, зробленымі, як запэўнівалі арганазатары, выключна паводле “православных рэцэптов”. Праводзілася гэтае сьвята выключна па-расейску, хаця віктарыны й конкурсы будаваліся на матэрыяле гісторыі Беларусі ўвогуле ды аршанскай мінуўшчыны ў прыватнасьці.

З нагоды “праваславнава фестіваля” рашэньнем Аршанскага гарвыканкаму перайменавалі аўтобусны прыпынак “Вуліца Францыска Скарыны” на “Усьпенскі манастыр”. Ніякага грамадзкага абмеркаваньня зьмены назваў не праводзілася

(Паводле радыё Свабода)