ЗА ЖЫЦЬЦЁ І ЗА ВОЛЮ НАРОДА ЗМАГАЮЦЦА ЎСІМІ СРОДКАМІ

25 верасьня 2006 г. Італьянская газэта “Corriere della Sera” публікуе паведамленьне змагарнай баскскай арганізацыі ЕТА, якая заявіла пасьля шасьці месяцаў перамір'я: “Мы не складзем зброю. Будзем змагацца, пакуль не набудзем незалежнасьць нашай краіны...” Афіцыйныя колы Гішпаніі зашумелі на гэта, абзываючы баскаў “тэрарыстамі” і “фашыстамі”.

Наш камэнтар: На працягу стагоддзяў чужынскіх акупацыяў шэраг эўрапейскіх народаў, — баскі, каталёнцы, палякі, латышы, эстонцы, летувісы, славакі і г.д., — ня мелі голасу ў вырашэньні свайго лёсу. Гаспадары Эўропы душылі іх, зьнішчаючы лепшых людзей, забараняючы размаўляць на роднай мове (“нет такого языка...”), вытаптваючы самабытную культуру, эксплюатуючы інтэлектуальныя і матэр'яльныя багацьці. У некаторых краінах гэты зьнішчальны працэс працягваецца дагэтуль (як у Беларусі). Каляніялісты захлынаюцца ад злосьці, калі народы ўрэшце пачынаюць узброеную барацьбу за сваю незалежнасьць, абзываюць бруднымі словамі барацьбітоў за Волю. Але паняволеныя народы не зважаюць на іхную лексіку і вядуць змаганьне супраць імпэрыяў. Бо праўда не на баку чужынца-прыхадня, а на баку народа, што жыве на сваёй зямлі.

Юрка Марозаў