ПРАЦЯГВАЮЦЬ ЗЬНІШЧЭНЬНЕ ГІСТАРЫЧНАГА МЕНСКА

24-27 верасьня рэжымныя СМІ навыперадкі паведамлялі нам аб чарговых ініцыятывах шклоўскага рэжыму “в області культуры”. Радыё абвясьціла, што ў бліжэйшы час пачнецца будаўніцтва серыі шматпавярховых аўтастаянак у гістарычным цэнтры Менску. На Нямізе ўжо лезе ў неба жудасны бэтонны монстр-паркінг. Цяпер такіх будзе яшчэ больш. Як весела прастракатаў радыёвядучы, “бетонные паркинги плотным кольцом опоясают центр столицы, много старых зданий будет снесено...”

Янка Базыль