РАСЕЙСКІ ФАШЫЗМ У ДЗЕЯНЬНІ

5 кастрычніка 2006 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” паведамляе пра акт вандалізму ў Расеі. Уначы на габрэйскіх і татарскіх могілках у горадзе Цьверы былі разьбіты і пашкоджаны 150 надмагільных помнікаў. Вандалы, як заўсёды, пакінулі пасьля сабе фашыстоўскія свастыкі і лёзунгі.

Наш камэнтар: Расейскі фашызм маршыруе па прасторах маскоўскай імпэрыі. Нянавісьцю да ўсіх народаў, да ўсіх культураў захлынаецца расейскі охлас. Беларусы, якія былі ў Цьверы, вынесьлі з гэтага гораду і навакольнай правінцыі вельмі змрочныя ўражаньні. Квітнеючая, магутная Цьверская зямля была разгромлена маскоўскімі захопнікамі яшчэ ў 15-м стагоддзі, калі толькі пачыналася фармаваньне маскоўскай дэспатыі. З тае пары на працягу стагоддзяў царскія, а потым бальшавіцкія (а цяпер “крамлеўска-дэмакратычныя”) улады зьнішчалі гэтую зямлю і яе людзей. Дзікае пьянства, злачыннасьць вышэй за любыя статыстычныя планкі, галеча простых людзей, неахайнасьць гарадзкіх краявідаў, заросшыя быльнягом палеткі, паваленыя платы і слупы — вось сацыяльная карціна гэтай вялікай правінцыі, што ляжыць побач з Масквой у самым цэнтры эўрапейскай часткі Расеі. Зьдзічэлыя людзі з лёгкасьцю кідаюцца выконваць любы чалавечаненавісьніцкі загад крамлёўскай мафіі. Вось такі “хайль Пуцін!”.

Юрка Марозаў