СТАТКЕВІЧ ЗДАЕ ПАПЛЕЧНІКАЎ

Ёсьць у беларускай сучаснасьці “яркіе мыслітелі”. Вось такі, напрыклад, М. Статкевіч, вядомы арганізатар расколаў у беларускай сацыял-дэмакратыі. Ён “калоў” левых настолькі гучна, што Лубянка вырашыла ў пэўны момант пазбавіцца ад свайго кліента ў мясцовай псэўдаапазыцыі. Статкевіча судзілі па надуманых абвінавачваньнях і паслалі на “хімію”, каб ня блытаўся пад нагамі, бо маўр ужо выканаў сваю ролю і павінен быў саступіць месца больш кантралюемым і менш шумным постацям кшталту Мілінкевіча.

Баранавіцкая газэтка з грантаўскай назвай “Intex-press” (на такое герой фільма “Каўказкая паланянка” заяўляў: “В моём доме попрошу не выражаться!..”) надрукавала 5 кастрычніка рэпартаж пра вязьня хіміі Статкевіча з-пад Баранавічаў. Там ёсьць цікавыя цытаваньні з “нястомнага барца”. Цытуем: “Сёньня ў беларускай апазіцыі ідзе барацьба. Але галоўнае, каб яна не ператварылася ў самамэту. Некаторыя партыі хочуць правесьці другі Кангрэс дэмакратычных сілаў, каб памяняць А. Мілінкевіча на новага лідэра і перадзяліць пасады. На маю думку, гэта не мае сэнсу і адсюль, з майго становішча, выглядае проста сьмешна. Па маіх зьвестках, у сувязі з павелічэньнем коштаў на газ Масква пачала вельмі інтэнсіўна працаваць зь беларускай апазіцыяй. Расея ня хоча рызыкаваць. І на выпадак, калі ў Беларусі абваліцца эканоміка, хоча мець прарасейскую апазіцыю. Задзейнічаны вельмі істотныя фінансавыя рэсурсы, якіх ня можа прадаставіць Захад у сілу абмежаваньняў сваіх законаў і адсутнасьці вялікай зацікаўленасьці ў Беларусі. Расейскія грошы ўжо на ўсю сілу працуюць у беларускай апазіцыі, расьце колькасьць партыяў, якія атрымоўваюць гэтыя грошы і мяняюць сваю пазіцыю на прарасейскую”.

Ах, как нехорошо! Так здаць сваіх паплечнікаў! Хаця мы і самы здагадваліся, хто яны такія. Успомнім хаця б візыты Мілінкевіча ў Брусэль і Бэрлін, дзе ён паўтараў, што “Россія — наш стратегіческій партнёр”. Расейская імпэрыя праводзіць палітычную агрэсію супраць Беларусі, зьнішчае рукамі марыянэткавага рэжыму нашу культуру, зьнішчае наш народ, а ім яна — “стратегіческій партнёр”. Мітусяцца ў слоіку прадажныя павукі, грызуцца між сабой. Лубянскі Ляўша забаўляецца скаканьнем падкаваных казурак...

Юрка Марозаў