ЗВЫЧАЙНЫ ГЭБІЗМ

12 кастрычніка 2006 г. Латвійская газэта “Diena” паведаміла пра чарговае ў апошні час забойства высокапастаўленага банкіра ў Маскве. Гэтым разам наёмны кілер застрэліў А. Плахіна, дырэктара філіяла “Внешторгбанка”, найбуйнейшага банка РФ. У той жа дзень дабраахвотна здаўся ў маскоўскую міліцыю наёмны кілер, які 13 верасьня сёлета забіў у Маскве А. Казлова, нам дырэктара Цэнтральнага Банку РФ. Маладзён патлумачыў, што баіцца за сваё жыцьцё. Нейкія людзі далі яму “заказ” на забойства “небясьпечнага злачынцы”. Ён заказ выканаў, але потым даведаўся з СМІ, што забіў важнага банкіра. Адразу зразумеў, што яго таксама забьюць як непажаданага сьведку. І пабег здавацца.

Наш камэнтар:Кемлівы кілер... У многіх расейскіх гарадах на гарадзкіх могілках ёсьць адмысловы ўчастак для наёмных кілераў, якія забілі і якіх потым самых забілі (найвялікшыя па плошчы такога роду пахаваньні знаходзяцца ў Пецярбургу). У сувязі з гэтым можна быць упэўненым: пасьля гуканьня Пуціна ў Дрэздэне (“Заверяю, что убійц Політковской найдут і покарают...”) чалавек у бэйсболцы і ягоная партнёрша, якія засьвяціліся на відэакамэрах каля пад'езда дома забітай журналісткі, ужо не жывуць. А так хацелася грошай зарабіць і заданіе родіны выполніть.

Забойчая лубянская машына дзейнічае бесперабойна. Успомнім, як пазалетась гэбэ падарвала прамаскоўскага начальніка Чачэніі Кадырава-старэйшага (бо пачаў ад рук адбівацца). Літаральна праз два дні на Паўночным Каўказе разьбіліся азін за адным два вялікіх транспартныя верталёты, у якіх загінула ўся брыгада ФСБ, што выконвала заданьне па ліквідацыі Кадырава. Ну, здаецца, навошта было гэта рабіць? Навошта было забіваць навучаных і адданых лубянскай справе афіцэраў-спэцоў? А гэта ёсьць прафэсійная справа лубянцкага прынцыпу — замятаць сьляды. Гэта ў іх называецца “чыстая работа” і праўды ніхто не даведаецца. Жудасная краіна, жудасныя парадкі, збачэнская дзяржаўная этыка...

Юрка Марозаў