МЭМАРЫЯЛЬНЫЯ ШЭСЬЦЕ І МІТЫНГ У ГОНАР ДЗЯДОЎ У МЕНСКУ

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ зьвярнулася ў Менскі гарвыканкам і Менскі абласны выканкам з заяўкай на правядзеньне мэмарыяльнага шэсьця ў Менску і мэмарыяльнага мітынга на тэрыторыі Народнага мэмарыялу “Курапаты”, прысьвечаных Дню памяці продкаў Дзяды.

Мерапрыемствы адбудуцца 29 кастрычніка, у нядзелю. Плянуецца наступны расклад мерапрыемстваў:

10:30 — збор удзельнікаў на бульвары Талбухіна (на пляцоўцы каля Гадзіньнікавага завода), ст. мэтро “Парк чалюскінцаў”;

11:30–14:30 — шэсьце па пр. Скарыны (цяпер пр. Незалежнасьці) — вул Каліноўскага — вул. Сядых — вул. Карбышава — вул. Гамарніка — вул. Мірашнічэнкі — да кальцавой дарогі;

14:30–17:00 — мемарыяльны мітынг у Курапатах.

На Дзяды беларусы памінаюць сваіх продкаў, каб ня згасла памяць, каб народ меў сваю мінуўшчыну і будучыню, каб не парывалася сувязь пакаленьняў. Людзі ўшаноўваюць памяць беларусаў, што загінулі на сваёй зямлі, а таксама далёка ад Беларусі. Ахвяры войнаў і генацыду ня могуць быць забытыя сучасьнікамі — такі закон чалавечай культуры і цывілізацыі. Заклікаем усіх далучыцца да мэмарыяльных мерапрыемстваў на сёлетнія Дзяды.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

16 кастрычніка 2006 г.

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя Беларускі Народны Фронт

Conservative Christian Party Belarusan Popular Front

Tel/fax (+375 17) 261 36 74; 293 673 155 Minsk (Belarus) E-mail: belsalidar@tut.by; http://pbpf.org