ДЭМАКРАТЫЯ ШЫЛЬДБЮРГЕРАЎ

1 лістапада 2006 г. Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” піша пра турэцкі канфлікт у Нямеччыне. Дэпутатка Бундэстагу ад Партыі “зялёных” Экін Дэлігёз (этнічная турчанка) заклікала мусульманскіх жанчынаў не насіць мусульманскія хусткі і прыняць заходнія каштоўнасьці. Супраць яе выступілі ўсе мусульманскія арганізацыі ФРГ. Экстрэмісты пагражаюць ёй сьмерцю, нямецкая паліцыя ўзяла яе пад ахову. У краіне гучаць галасы, што трэба чакаць вялікіх драматычных падзеяў у сувязі з гэтым.

Наш камэнтар: І навошта гэта ўсё нямецкаму народу? Няма сваіх праблемаў? Чаму ўнутраны канфлікт мусульманскага рэлігійна-культурнага характару павінен драматычна разьвівацца менавіта ў Эўропе? Мабілізавана паліцыя, гараджане зьбіраюцца адсіжвацца ў кватэрах, пакуль людзі ў чалмах будуць маніфэставаць у іхных гарадах і паліць аўтамабілі. Такі сюррэалізм ня сьніўся нават Босху з Сальвадорам Далі.

Юрка Марозаў