У РАСЕІ ПАМІРАЮЦЬ АД ГАРЭЛКІ

4 лістапада 2006 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” перадрукоўвае афіцыйную крамлёўскую статыстыку аб стратах на алкагольным фронце вялікай Расеі. У апошні час толькі ў Паволжы і на Урале ад атрутных гарэлачных падробак загінулі 119 асобаў.

Наш камэнтар: Ніхто ўжо не ўспрымае ўсур'ёз крамлёўскія лічбы. Зразумела, што статыстыка алкагольнай катастрофы зусім іншая — на парадак вышэй. Масква спрабуе лакалізаваць інфармацыю, зьменшыць ганьбу. Загінулі і гінуць ня сотні, а тысячы людзей па ўсёй імпэрыі. Як вядома, з ласкі шклоўскага рэжыму Беларусь ня мае мяжы з Расеяй, а таксама разьвівае зь ёю “прыярытэтныя адносіны”. Мы маем чарговы жудасны вынік гэтага “прыярытэту”: на гэтым тыдні назіраецца павышаная сьмяротнасьць ад атрутнай (завезенай з Расеі) гарэлкі ў паўночных раёнах Віцебшчыны. Расейская пошасьць паступова наступае па нашай тэрыторыі, зьнішчаючы беларусаў.

Валеры Буйвал