ГОРА-ІНФАРМАТАРЫ ПРА РАСЕЮ

6 лістапада 2006 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” піша пра фашыстоўскі “Русскій марш”, што адбыўся ў Маскве. Журналіст Анджэй Пісальнік пералічвае лёзунгі маршу: “Россія для русскіх”, “Кондопога — город-герой”, “Чёрных вон!” Паведамляе, што на фашыстоўскіх мітынгах у розных раёнах імпэрскай сталіцы мала або зусім ня згадвалі пра “польска-літоўскіх захопнікаў 17 стагоддзя”. Пад здымкам у газэце ёсьць надпіс: “Аляксандр Бялоў, лідэр Руху супраць нелегальных імігрантаў, — сапраўдны ідал расейскіх нацыстаў”.

Наш камэнтар: Пан Пісальнік сядзіць у Маскве, але так нічога і не зразумеў. Гэты антыімігрант Бялоў як быў малавядомай і маргінальнай фігурай у расейскай палітыцы, так і застаецца. Прызнаны і сапраўдны лідэр расейскага імпэрскага нацызму — гэта якраз тав. Пуцін. Хіба не фашыстоўская палітыка яго і ягонай лубянскай каманды?

4 лістапада Крэмль выпусьціў у Маскве і яшчэ некалькіх гарадах Расеі тысячныя натоўпы зьнешне непрывабных крыклівых асобаў, якія гукалі пра расізм. Такім чынам у каторы раз крамлёўскае начальства сьпіхнула фашыстоўскую чуму на вулічных крыкуноў пад кіраўніцтвам нейкага Бялова. Сам жа Крэмль на людзях не выхваляе Гітлера і расавую чысьціню, публічна не задзірае рукі ў фашыстоўскім павітаньні з крыкам “хайль!” Крэмль на практыцы пасьлядоўна зьдзяйсьняе фашыстоўскую чалавеканенавісьніцкую палітыку. Зьнішчае чачэнскі народ, робіць этнічную зачыстку супраць грузінаў, зьдзяйсьняе агрэсію супраць Беларусі, раздае зброю шызоідным рэжымам ва ўсім сьвеце. А пан Пісальнік і безьліч іншых заходніх назіральнікаў працягваюць лавіцца на лубянскую блясну і перадаваць у свае краіны інфантыльную інфармацыю.

Юрка Марозаў