ЛЕВАЯ ЭЎРОПА: ФРАНЦУЗЫ ВУЧАЦЦА ЖЫЦЬ ПРЫГІНАЮЧЫСЯ З КАРОТКІМІ ПЕРАБЕЖКАМІ

7 лістапада 2006 г. Аўстрыйская газэта “Die Presse” пісала пра страйк у Парыжы. Страйкуюць кіроўцы 117 аўтобусных маршрутаў парыжскіх прадмесьцяў. Пасьля чарговага нападу афрыканскіх “французаў” і спаленьня імі чарговага аўтобуса (людзі ледзь пасьпелі вырвацца з полымя) кіроўцы высунулі чыста эканамічны страйкавы лёзунг “Патрабуем прызначыць больш грошай на бясьпеку”.

Наш камэнтар: Пры ўсёй сімпатыі да рабочага клясу паўстае пытаньне: дык уся праблема ў тым, што аўтобусныя рэйсы не суправаджаюць аўтаматчыкі, а кіроўцам не раздаюць гранаты? Прыпусьцім, што мэрыя сталіцы выдзеліць “грошы на бясьпеку”. І вось калёны браніраваных аўтобусаў ўпэўнена павязуць пасажыраў да месца прызначэньня... Яркая карціна “бясьпекі” мае, аднак, адну чарвяточыну. А менавіта: такая “бясьпека” павінна разгортвацца на тэрыторыі, якая належыць французкай нацыі, больш таго на тэрыторыі сталіцы гэтай нацыі. Справы зайшлі далёка: французы павінны перасоўвацца па парыжскіх прадмесьцях, прыгінаючыся, пад аховай танкавай брані. Таму што гэтыя месцы зрабіліся небясьпечнымі для французаў пасьля таго, як там з ласкі лібэральных дэмагогаў засяліліся сотні тысячаў агрэсіўных чужакоў (з французкімі пашпартамі ў кішэні).

Французам ужо няма месца ў Парыжы. А ахвяры чорных пагромаў разважаюць на эканамічныя тэмы. Прычына гэтага эўраабсурду выключна палітычная. Французкія нацыяналісты прапанавалі падчас леташняй вайны афрыканскіх прадмесьцяў супраць Францыі прыняць рашучыя захады. Лё Пэн спакойна казаў, што трэба ўводзіць танкі і войскі ў зоны, дзе нішчаць французкую маёмасьць і нападаюць на французкіх людзей, высылаць дадому ў Афрыку тысячныя банды пагромшчыкаў. Ад нацыяналістаў адмахнуліся і ў чарговы раз “дамовіліся” з чужакамі. І ўсё вярнулася ў старую каляіну. Французкі дом пад пагрозай, пад пагрозай эўрапейскі дом — драматычны вынік звыродлівай палітыкі нікiм не абранай брусэльскай бюракратыі і сацыялістычных балбатуноў у нацыянальных дзяржавах.

Валеры Буйвал