ПРАВАЛЬШЧЫКІ ЭЎРАПЕЙСКАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ НАМАЎЛЯЮЦЬ БЕЛАРУСАЎ НА ПРАВАЛ БЕЛАРУСІ

22 лістапада 2006 г. Нямецкая газэта “Der Spiegel” піша пра дэманстрацыю пажарных у Парыжы. Дзесяць тысячаў брандмайстраў выйшлі на дэманстрацыю з патрабаваньнямі зьніжэньня пэнсійнага ўзросту, падвышэньня заробкаў, а таксама дадатковых выплатаў за небясьпечную працу на пажарах у афрыканскіх прадмесьцях французкіх гарадоў. На іх імпэтна набеглі атрады паліцыі у саправаджэньні спэцтэхнікі. І там любімым заняткам чыноў з дубінамі ёсьць біцьцё пралетарыяў і студэнтаў. Але гэтым разам атрымалася наадварот. Пажарнікі прышлі ў сваіх бліскучых касках, узялі сваю спэцтэхніку і адмысловае абсталяваньне: кувалды, бусакі і г.д. І добра ўламалі задзірыстым палісмэнам. Міністар МУС Сарказі наведаў дзесяткі параненых палісмэнаў у шпіталі і заявіў СМІ: “Што ж гэта такое? Хіба так можна!?”

Наш камэнтар: А людзей біць можна? Гэта не адзінае пытаньне, якое задаюць пажарнікі і мільёны іншых французаў сацыялістычнаму кіраўніцтву краіны. Не залечаная язва гарадзкіх прадмесьцяў. Зноў гараць аўтамабілі, школы, бібліятэкі і жылыя дамы. Зноў французы рызыкуюць жыцьцём і здароўем, перасоўваючыся або жывучы ў кварталах і мястэчках, напоўненых чужынцамі з французкімі пашпартамі ў кішэнях і зь нянавісьцю да ўсяго французкага ў душах.

Палітбалбатуны так і не разарвалі кола канфлікту, якое яны й замкнулі ў выніку сваёй правальнай палітыкі “інтэрнацыяналізму” (а дакладней, “хатняга імпэрыялізму”). Набліжаюцца выбары, на вуліцах Парыжа ашалела бьюцца між сабой французы... І вось гэтая Эўропа (разадраная ўнутранымі канфліктамі) чытае з Брусэля чарговую лекцыю па “дэмакратыі” голасам незабыўнай Бэніты Фэрэра-Вальднэр: “Мы за справядлівыя і празрыстыя выбары ў Беларусі...” Бэніта казала для радыё Свабода яшчэ шмат чаго, але менавіта ў канцы сьпіча прагучала галоўнае, дзеля чаго існуюць і падкормліваюцца падстаўныя агульныя мілінкевічы-лебедько-вінцучкі: расплюшчыць вочы і ісьці на дыктатарскія выбары. Правальшчыкі эўрапейскай цывілізацыі намаўляюць беларусаў на правал Беларусі, прычым уласнымі рукамі.

Валеры Буйвал