ЛУБЯНЦЫ ЗАБЛЫТВАЮЦЬ СЬЛЯДЫ

28 лістапада 2006 г. Славацкая газэта “Novy Cas” паведамляе з Лёндана. Брытанскія санітарныя службы знайшлі ў Лёндане яшчэ некалькі месцаў, дзе распылена высокарадыёактыўнае, сьмяротна небясьпечнае рэчыва палёній 210, якім быў забіты вораг Крамля і Пуціна А. Літвіненка. Насельніцтва сталіцы ў трансе. А міністар МУС Джон Рэйдс выступіў у парляманце ды заклікаў улады і грамадзтва, каб яны “не сьпяшаліся з высновамі наконт таго, хто забіў Літвіненку, а таксама з вострай крытыкай Крамля”.

Наш камэнтар: Вось такія міністры ў краіне, якая абвясьціла яшчэ ў 2001 годзе, што “вядзе барацьбу супраць міжнароднага тэрарызму”. Замест рашучых дзеяньняў, замест мабілізацыі грамадзтва, арміі і спэцслужбаў на абарону сваёй зямлі ад ворагаў чалавецтва, ключавы міністар гукае: “Не крытыкуйце Крэмль!” Гэта тое ж самае, калі б у 1940 годзе гітлерская авіяцыя бамбіла Лёндан, а Чэрчыль разводзіў бы рукамі ды разгублена мармытаў: “Не сьпяшайцеся з высновамі, яшчэ не вядома, чые гэта самалёты...” А ў наш час 200 тысячаў “русскіх ребят” працягваюць камфортнае пражываньне ў брытанскай сталіцы.

Юрка Марозаў