КАЛЯДНАЕ ЗЫЧЭНЬНЕ БЕЛАРУСАМ.

Зычу маім землякам, дарагім беларусам, найперш добрага здароўя, спакою духа і сьветлага стану думак. Зычу усім, каб паверылі ў сьветлую будучыню нашай дарагой Беларусі і памятялі, што Божая Ласка ёсьць над нашай краінай, што Вялікі Бог чакае ад нас добрых справаў, і таму вельмі шмат што залежыць ад нас самых, ад нашай волі і нашых дзеяньняў. Памятайма, што Нараджэньне ёсьць найвялікшае сьвята прыходу на зямлю Ісуса Хрыста, пачатак часу, які зьмяніў сьвет. Няхай жа гэтае сьвята будзе сьветлым і радасным у нашым беларускім доме, у нашых беларускіх сем'ях, у нашых хатах і ў нашых душах.

Слава Хрысту! І Жыве Беларусь!

24 сьнежня 2006 г. Зянон Пазьняк